
Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Фонд BYSOL аказвае падтрымку беларускім ініцыятывам, арганізацыям і актывістам, якія рэалізуюць свае праекты на карысць грамадзянскай супольнасці. Мы ўсведамляем важнасць праектаў, з якімі звяртаюцца да нас па фінансавую дапамогу, і стараемся падыходзіць да разгляду кожнай заяўкі індывідуальна.
Каб зрабіць гэты працэс больш эфектыўным, мы распрацавалі новы рэгламент нашай працы, які дапаможа заяўнікам лепш разумець свае правы і абавязкі, а таксама робіць этапы, якія праходзіць праект, больш зразумелымі і празрыстымі.
Якія асноўныя змены былі ўнесены:
— Сістэма ацэнкі. Пасля запаўнення формы, якая апісвае канцэпцыю праекта, наш спецыяліст аналізуе праект згодна з нашай сістэмай ацэнкі (падрабязней пра яе ў рэгламенце). Сістэма дапамагае нам паўнавартасна ацаніць праект і даць рэкамендацыі, якія дапамогуць палепшыць і паскорыць працэс збору грошай на нашай платформе.
— Збор на ініцыятывы працягваецца 90 дзён. Усе персанальныя зборы разлічаныя на 60 дзён знаходжання на сайце ад моманту публікацыі, мы працягнулі гэты тэрмін да 90 дзён для ініцыятыў — з магчымасцю падаўжэння на 90 дзён, калі паўстае такая неабходнасць.
— Персаналізаваны падыход. Акрамя публікацыі збору, у нас ёсць магчымасць падаць кансультацыю наконт правядзення медыякампаніі і рэкламы вашага збору, паколькі гэта неабходны інструмент у пошуку сродкаў.
Больш падрабязна аб працэсе падачы заяўкі, публікацыі збору і яго завяршэнні можна даведацца ў рэгламенце.
Хто можа падацца?
Любая фізічная асоба, зарэгістраваная арганізацыя, ініцыятыва, якая мае ідэю праекта, або праект, які ўжо рэалізуецца і якому патрэбная фінансавая падтрымка.
Як доўга разглядаюцца заяўкі?
У залежнасці ад загрузкі спецыяліста. У сярэднім, гэта 1-7 дзён.
Куды звярнуцца, калі засталіся пытанні?
Калі перад запаўненнем заяўкі ў вас паўстануць пытанні, калі ласка, напішыце нам праз Тэлеграм — @bysol_initiatives
Як падацца?
Запоўніць гэтую форму і чакаць адказу ад нашага спецыяліста.