
Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Служба эвакуацыі BYSOL абнавіла форму прыёму заявак. Кірунак працуе ў стандартным рэжыме, унутраныя змены не ўплываюць на магчымасць атрымання падтрымкі пры патрэбе экстраннай рэлакацыі.
Змены звязаныя з тым, што частка каманды напрамку эвакуацыі вырашыла развіваць уласную ініцыятыву — ProEvac. Мы дзякуем калегам за гады супрацы і зычым дасягнення новых вяршынь у працы. Нагадаем, што служба эвакуацыі BYSOL працуе ад 2021 года — мы дапамагаем людзям, якія знаходзяцца пад пагрозай палітычна матываванага пераследу, пакінуць Беларусь. У 2023 годзе служба эвакуацыі BYSOL была названая «Праваабарончай ініцыятывай года».
Просім усіх уважліва правяраць кантакты і інфармацыю, арыентуючыся толькі на афіцыйны сайт BYSOL, каб гарантаваць бяспеку і дакладнасць дадзеных.
Фонд працягвае аказваць падтрымку тым, хто мае ў ёй патрэбу. Дзякуем за давер!