Люты з BYSOL у лічбах



Люты для BYSOL стаў месяцам ціхай, але вельмі канкрэтнай працы і дапамогі.

За гэты месяц мы атрымалі 31 заяўку на зборы і разам з вамі закрылі 10 персанальных збораў на суму 35 573 еўра.

Мы апрацавалі 35 заявак на дапамогу палітвязням на агульную суму 35 000 еўра — гэта падтрымка для тых, хто сёння праходзіць праз самыя цяжкія выпрабаванні.

Правялі тры складаныя эвакуацыі, дзе лік ішоў не толькі на дні, але і на бяспеку. І адказалі на 164 звароты на Гарачую лінію — за кожнай кансультацыяй стаяць чыесьці трывога, пытанне, рызыка і надзея.

Дзякуй, што вы побач. Ваша салідарнасць працягвае працаваць — сістэмна, рэгулярна і сапраўды ратуючы жыцці.

Агульны збор

BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Дапамагчы камандзе