
Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Збор сродкаў працягнецца да 31 сакавіка 2026 года.
Дапамога з экстраннага збору будзе выплачана вязням з групы вызваленых 19 сакавіка 2026 года, якія пацярпелі па палітычных матывах.
Каб атрымаць дапамогу з экстраннага збору, неабходна пацвердзіць сваё жаданне або непасрэдна звярнуцца ў BYSOL да 31 жніўня 2026 года ўключна. Кантакт у Telegram: @bysol_pzk
Незапатрабаваныя да 31 жніўня 2026 года сродкі экстраннага збору будуць пераразмеркаваныя паміж тымі палітвязнямі з групы вызваленых 19 сакавіка 2026 года, якія звярнуліся па дапамогу (пацвердзілі жаданне атрымаць дапамогу).
BYSOL не спаганяе камісію, аднак сума выплат можа быць крыху меншай — за кошт камісій плацежных сістэм і банкаўскіх камісій.