Прамежкавыя вынікі ўнутранага разбіральніцтва BYSOL



BYSOL працягвае ўнутранае разбіральніцтва пра магчымыя выпадкі сэксуалізаваных паводзінаў і злоўжывання паўнамоцтвамі Андрэя Стрыжака

Для забеспячэння аб'ектыўнасці працэсу мы арганізавалі кансультацыі са знешнімі эксперткамі, якія спецыялізуюцца на расследаваннях выпадкаў харасменту, злоўжыванні ўладай і сэксуальных дамаганняў. На аснове гэтых кансультацый быў зацверджаны рэгламент унутранага разбіральніцтва, дзе зафіксаваныя працэдурныя прынцыпы, парадак збору і верыфікацыі інфармацыі, ролі бакоў і механізм узаемадзеяння з пацярпелымі.

З 28 жніўня 2025 года камісія адкрыла этап збору інфармацыі. Камісія прымае матэрыялы па 11 верасня 2025 года ад усіх, хто мае звесткі, датычныя да сітуацыі. Камісія заклікае выбраць найбольш камфортны спосаб перадачы інфармацыі, яе можна накіроўваць:

  • па электроннай пошце BYSOL: [email protected] (доступ толькі ў аперацыйнай дырэктаркі арганізацыі)
  • праз форму збору інфармацыі для супрацоўніц і супрацоўнікаў BYSOL (доступ толькі ў аперацыйнай дырэктаркі арганізацыі). Былыя супрацоўнікі і супрацоўніцы BYSOL могуць атрымаць доступ да формы на запыт праз [email protected]
  • праз давераную асобу: Наста Базар, праваабаронца, феміністка. Адна са стваральніц дакладу аб сэксуалізаваным харасменце ў беларускай грамадзянскай супольнасці (сумесна з Прававой Ініцыятывай). Кантакт для сувязі ў Telegram: https://t.me/NastaBazar
  • праз СМІ: [email protected] (доступ ёсць толькі ў рэдактаркі і аўтаркі артыкула)

На перыяд правядзення разбору, як і паведамлялася, Андрэй Стрыжак адхілены ад кіруючай пасады і выканання прадстаўнічых функцый ад імя арганізацыі.

Публікацыя другой прамежкавай справаздачы запланаваная на 25 верасня 2025 года.

BYSOL дзякуе ўсім, хто дзеліцца інфармацыяй і судзейнічае высвятленню абставінаў. Ад імя Фонду мы выказваем спачуванне і падтрымку пацярпелым.

Агульны збор

BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Дапамагчы камандзе