Сакавік з BYSOL: сістэмная праца і канкрэтная дапамога



За месяц мы атрымалі 34 заяўкі на зборы і разам з вамі закрылі 13 персанальных збораў на суму 31 397 еўра, а таксама падтрымалі 2 ініцыятывы на 9 334 еўра. 28 палітвязняў атрымалі дапамогу — агулам 28 000 еўра.

Мы дапамаглі з эвакуацыяй у 2 выпадках і правялі 5 кансультацый па выездзе. І яшчэ 154 разы адказалі на звароты на Гарачую лінію — там, дзе людзям асабліва патрэбная падтрымка і разуменне сітуацыі. За кожнай лічбай — чыёсьці жыццё, складанае рашэнне, рызыка і надзея.

Мы працягваем працаваць далей. І каб гэтая дапамога не спынялася, нам патрэбная ваша падтрымка. Падтрымайце BYSOL — каб мы маглі і далей быць побач там, дзе гэта сапраўды важна.

Агульны збор

BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Дапамагчы камандзе