Дапамога сям'і Якута, якая ўцякла ад палітычнага пераследу

  • Гісторыя

Апошнім афіцыйным месцам працы Алены ў Беларусі была НКА па дадатковай адукацыі для дарослых. У 2021 годзе арганізацыю ліквідавалі.
Баючыся палітычнага пераследу, ў верасні 2021 года Алена разам з малодшай дачкой Анастасіяй былі вымушаны пакінуць родную краіну.

Пасля рэвакцынацыі ў Эстоніі ў снежні 2021 года ў Алены адбылося абвастрэнне аутаімуннага захворвання (рассеяны склероз). У студзені Алена знаходзілася ў шпіталі, дзе ёй была аформленая частковая працаздольнасць (40%). На дадзены момант Алена знаходзіцца ў пошуку працы. Цяпер сям'я мае патрэбу ў сродках для аплаты арэнды жытла. Настасся і Алена будуць удзячныя кожнаму, хто акажа ім падтрымку ў цяжкі перыяд жыцця.

Якая сума неабходна?

850 € — аплата запазычанасці за арэнду жытла і камунальныя плацяжы.

:
€ 864
Збор завершаны. Сабрана: € 864